Верка Сярдзючка адмовілася выступаць на «Новай хвалі»

25.07.2014 / 18:29

Украінскі артыст Андрэй Данілка (сцэнічны вобраз — Верка Сярдзючка) адмовіўся ляцець у Юрмалу — нягледзячы на тое, што ў афішах і афіцыйнай праграме фестывалю ён заяўлены.

Па чутках, артыст вырашыў не ехаць на конкурс, бо зараз не час для падобных выступаў.