Штармавое на сённяшні вечар і на ноч: у Мінску прагназуюцца навальніца, моцныя залевы, парывісты вецер

01.07.2014 / 15:11

Сёння, 1 ліпеня, да 20:30 па ўсходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. З 17 гадзін да 21 гадзіны ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны (у тым ліку Мінскай вобласці і ў Мінску) чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с і моцныя залевы.

Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 9:00—10:00 2 ліпеня (серада).

У Мінску сёння з 18:00 да 21:00 чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с і моцныя залевы.

Неспрыяльныя з'явы захаваюцца ў першую палову ночы 2 ліпеня.