Штармавое на сёння: ужо ад 10-й раніцы ў Мінску прагназуюць залевы і град

02.06.2014 / 09:12

Сёння, 2 чэрвеня (панядзелак), з 10 да 16 гадзін на большай частцы краіны, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня, паведамляе Белдгідрамет.

Нагадаем, што ў нядзелю праз Мінск пракацілася некалькі залеваў, што прывяло да падтаплення асноўных раёнаў.