«А хто вас выбраў?» Жыхары Данбаса па-рознаму ўспрымаюць сепаратыстаў ВІДЭА з Краматорска

13.04.2014 / 11:52

На кадрах з Краматорска (Данецкая вобласць), дзе ўвечары расійскія камандас пры падтрымцы мясцовай «пятай калоны» захапілі аддзяленне міліцыі, відаць, наколькі па-рознаму ўспрымаюць падзеі мясцовыя жыхары.

Перад сцэнай сепаратысты выставілі «захопленую мясцовую жыхарку ў халаце». Але рэальныя жыхары сталі крычаць: «Нашто вы сюды прыехалі? Хто вас выбіраў?»

А вось відэа сустрэчы сепаратыстаў з мэрам Краматорска.