Пад лістамі гіпсакардону загінула 14-гадовая школьніца

08.04.2014 / 23:07

У Камянецкім раёне пад лістамі гіпсакардону загінула 14-гадовая школьніца, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук. Няшчасны выпадак адбыўся 6 красавіка ў адной з вёсак.

Папярэдне ўстаноўлена, што каля 21.00 дзяўчынка была смяротна траўмаваная ў гаражы лістамі гіпсакардону, якія стаялі каля сцяны на зямлі і паваліліся.

Дачку без прыкмет жыцця праз некаторы час знайшлі бацькі.

Пакуль следства не валодае інфармацыяй, што ж на самай справе адбылося тым вечарам.

Сведак і відавочцаў трагедыі няма, бо дзяўчынка была адна ў гаражы.