Сёння — юбілей гісторыка Лены Глагоўскай

08.04.2014 / 21:05

 Сёння — дзень нараджэння Лены Глагоўскай, выдатнай архівісткі, беларускі родам з Беласточчыны (нар. 1959), якая здаўна жыве ў Гданьску. Спадарыня Глагоўская адкрыла ўнікальныя матэрыялы пра многіх беларускіх дзеячоў ХХ стагоддзя. Яна адшукала нашчадкаў Францішка Аляхновіча, Язэпа Фарботкі, пісала пра Язэпа Найдзюка… Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.

nn.by