Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны: Калі сепаратысты не складуць зброі, у іх будуць страляць

08.04.2014 / 14:51

В.а. намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка заклікае сепаратыстаў скласці зброю, бо ў адваротным выпадку праваахоўнікі дадуць загад страляць.

Пра гэта Сенчанка заявіў у каментары журналістам у Вярхоўнай Радзе.

Па словах Сенчанкі, улада не мае нічога супраць бяззбройнага мірнага пратэсту. Аднак, паводле яго слоў, сепаратысты сканцэнтравалі ў сябе вялікую колькасць зброі.

«Тым, хто быў з бітамі ў руках, мы парэкамендавалі не парушаць грамадскі парадак, пакінуць біты і пайсці працаваць», — сказаў ён.

«Але ў адносінах да тэрарыстаў будзе прымяняцца зброя, як гэта прынята ва ўсім свеце», — папярэдзіў ён.