Хакейны клуб «Ліда»: Мы працуем па-руску, просім не турбаваць з гэтай нагоды

27.03.2014 / 23:01

Каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак атрымаў адказ ад хакейнага клуба «Ліда».

Ён прапаноўваў кіраўніцтву «Ліды», каб па-беларуску былі выкананыя надпісы на форме гульцоў, рабіліся абвяшчэнні дыктара на арэне, а таксама каб была створана беларускамоўная версія сайта.

У парушэнне закона адказ прыйшоў па-руску. У ім старшыня праўлення «Ліды» Крыскін заявіў, што на сёння яго арганізацыі зручней ажыццяўляць сваю дзейнасць з выкарыстаннем рускай мовы.

Напрыканцы адказа Крыскін папрасіў «больш не турбаваць па дадзеным пытанні».

ЯМ