Як у Вязынцы вясну гукалі ФОТАРЭПАРТАЖ

22.03.2014 / 19:42

Сёння ў музеі Янкі Купалы ў Вязынцы адзначалі традыцыйнае свята «Гуканне вясны». 

Многія прыйшлі ў народных строях. Падчас святкавання спявалі беларускія песні, танчылі, вадзілі карагоды, гушкаліся на арэлях.

Жанчыны спяваюць народныя песні. 

Дзявочы хор распяваецца перад выступленнем. 

Спачатку ў музеі прысутнічаў толькі адзін міліцыянт, але калі сабралося многа народу, яму на дапамогу прыслалі двух байцоў АМАП. 

Дзяўчына гушкаецца на арэлях. 

Дзеці робяць папяровых птушак. 

Хлопчык залез на дрэва, каб павесіць птушку. 

Гандляры завушніцамі на святочным кірмашы. 

Моладзь паўтарае рухі перад пачаткам танцаў. 

Святочны карагод. 

Святочны карагод. 

Кірмаш. 

Жанчына ў народным строі.

Хлопец намагаецца выцягнуць дзяўчыну з шэрагу падчас гульні. 

Мужчына грае на гармоніку. 

Сям'я ў народных строях ідзе святкаваць. 

Перакур. 

Пары танчаць народныя танцы.  

Кірыла Хілько