Сына Януковіча падазраюць у каардынацыі разгону Майдану

20.03.2014 / 23:39

Да аперацый разгону кіеўскага Майдану, а таксама запарожскага — 26 студзеня: калі пацярпела больш за трыццаць чалавек, можа быць датычны старэйшы сын былога прэзідэнта, адзін з найбуйнейшых алігархаў краіны Аляксандр Януковіч.

Такую версію на прэс-канферэнцыі ў чацвер агучыў пракурор Запарожскай вобласці Аляксандр Шацкі.

«У праваахоўных органаў ёсць матэрыялы, з якіх выцякаюць версіі, што аперацыі па разгоне кіеўскага Майдану, у тым ліку і запарожскага, распрацоўваў старшы сын экс-прэзідэнта Украіны Аляксандр Януковіч», — сказаў ён.

Украінская праўда