Акрэсціна — «не адыходзячы ад касы»: Дашкевіча вызвалілі, кандыдатаў у дэпутаты затрымалі

14.03.2014 / 17:42

Сёння а другой гадзіне з Акрэсціна вызвалілі актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава. Яны адсядзелі 12 сутак за акцыю супраць вайны ва Украіне ля Расійскага пасольства.

«Усё адбывалася спакойна, — распавядае пра затрыманне Яўген Ціханаў. — Супрацоўнікі міліцыі ставіліся да нас нармальна, пашанцавала і з нармальнымі людзьмі ў камеры. Звычайна за кратамі больш разумныя людзі, чым на вуліцах, на жаль…»

У гэты ж дзень каля Акрэсціна затрымалі кандыдатаў у дэпутаты Антося Жыўко і Іллю Дабратвора. Яны сустракалі Дашкевіча і Ціханава. Калі кандыдаты ад'ехалі на машыне, за імі накіравалася машына ДАІ, пасля чаго Жыўко і Дабратвора адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Настасся Храловіч, Ірына Арахоўская