Навошта нам музей?

Запрашаем на першую дыскусію з веснавога цыкла ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

18.03.2014 / 15:27

Высвятленне стасункаў кампаніі «Будзьма!» з культурай пачынаецца 18 сакавіка з прэтэнцыёзна «трансцэндэнтнай» размовы і проста правакацыі: навошта нам музеі?

Музеяў у Беларусі шмат: каля сотні краязнаўчых і больш за трыццаць мемарыяльных, этнаграфічных, літаратурных, мастацкіх ды інш. Музей сёння – гэта анахранізм ці культурніцкі асяродак? Ці ёсць цікавасць у людзей наведваць музеі без прымусу? Якія дарогі вядуць нас у музей і чаму так… нячаста? Што зрабіць, каб і музей, і наведнік паверылі адно аднаму?

Пра гэта і многае іншае запрашаем паразважаць разам з прафесіяналамі ў галіне музейнай справы, навукоўцамі, праектнымі менеджарамі. Будзем разам вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам, прымаць выклік дня сённяшняга.

Эксперты:

Мадэраваць дыскусію будзе Генадзь Сівохін, адмысловец у музейнай справе з вялікім стажам.

18 сакавіка

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны.

Чакаем усіх цікаўных і неабыякавых!