Cамая танная кватэра Мінска падаражэла да $45 тысяч

Яшчэ квартал таму за гэтае жыллё ў прамысловым раёне прасілі на $5 тысяч менш.

15.08.2013 / 15:09

Наколькі даражэе сталічная нерухомасць, можна адсачыць на прыкладах канкрэтных кватэр, выстаўленых на продаж.

Тры месяцы таму «Наша Ніва» пісала пра кошт самага таннага жылля ў Мінску. З

а аднапакаёўку плошчай 25,3 м² на вуліцы Мініна ў двухпавярховіку, пабудаваным у 1948 годзе, з «нармальным рамонтам» і драўлянымі падлогамі, тады прасілі $40 тысяч.

Нягледзячы на адсутнасць попыту, кватэра працягвала даражэць.

Яе цана ўжо дарасла да $45 тысяч.
Пры гэтым жыллё на Мініна засталося самым танным у сталіцы — астатнія недарагія кватэры альбо распрадаліся, альбо падаражэлі яшчэ больш.

На другім месцы ў рэйтынгу самых танных кватэр знаходзіцца аднапакаёўка за $47 тысяч у раёне вуліцы Мендзелеева (прадавалася за $45 тысяч). Яе цана выглядае невысокай — такую самую кватэру ў суседнім доме прадаюць на $5 тысяч даражэй.

За ўсе астатнія кватэры ў Мінску давядзецца аддаць як мінімум $50 тысяч.

Ягор Марціновіч