Суд над маладафронтаўцам Яроменкам прызначаны на 19 жніўня
06.08.2013 / 11:25
«Учора ўдзень мне патэлефанавалі з Першамайскага суда і папрасілі зайсці ў канцылярыю, каб забраць пастанову аб прызначэнні судовага разбіральніцтва. Разам з пастановаю мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзення судовага пасяджэння, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе змененая мера ўтрыманьня», — распавёў Уладзь.
Суд адбудзецца 19 жніўня, а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9
На Маладафронтаўца Уладзя Яроменка заведзена крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэнне прэвентыўнага нагляду.