На якой мове рабіць футбольны агляд чэмпіянату Беларусі? — галасаванка tut.by

06.04.2013 / 14:39

Партал Tut.by праводзіць апытанне, на якой мове варта рабіць футбольны агляд чэмпіянату Беларусі?

На гэтым сайце, як і на сайце Беларускай федэрацыі футбола, адбываюцца анлайн-трансляцыі матчаў. Пасля самыя прыгожыя моманты гульняў будуць уключаныя ў выніковы агляд.

Па стане на 14.30 6 красавіка за беларускую мову прагаласавала 48,35% чалавек, за расійскую — 42,43%. Рэшта адказала, што для іх пытанне не істотнае.

Nashaniva.com