У падмаскоўным горадзе Чэхаве забілі беларуса

Яго чатыры разы ўдарыў нажом сабутэльнік.

07.03.2013 / 18:04

Жорсткае забойства грамадзяніна Беларусі было здзейснена ў цэнтры Чэхава раніцай 4 сакавіка.

Гастарбайтэр з Беларусі памёр у машыне "хуткай" пасля таго, як яго чатыры разы ўдарыў нажом сабутэльнік.

Як распавялі супрацоўнікі следчых органаў, канфлікт адбыўся ў пяціпавярхоўцы на вуліцы Чэхава раніцай 4 сакавіка. Адну з кватэр у доме здымалі сямёра прыезджых з Беларусі і Расіі, усе яны працавалі на будоўлях Чэхава.

Кампанія падабралася вельмі неспакойная, мужчыны часта выпівалі і сварыліся. Чарговая такая папойка з высвятленнем адносін прывяла да фатальных наступстваў. Грамадзяніну

Беларусі, якому суседзі па кватэры пастаянна рабілі заўвагі за неахайнасць і схільнасць да крадзяжоў, адзін з іх нанёс 4 нажавыя раненні.
Пацярпеламу выклікалі "хуткую", аднак выратаваць яго так і не атрымалася.
Падазраваны ў забойстве цяпер знаходзіцца ў раённай бальніцы - яго моцна збілі шакаваныя уседзі па здымнай кватэры.

Па факце забойства заведзеная крымінальная справа, вядзецца следства.