Праляскоўскі: Мясцовая прэса па папулярнасці можа супернічаць з брэндавымі рэспубліканскімі газетамі

Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр інфармацыі.

22.02.2013 / 12:11

Разавыя наклады мясцовай і рэспубліканскай прэсы прыкладна аднолькавыя — каля 900 тыс. асобнікаў.

«Пры гэтым мясцовая прэса вельмі сур’ёзная сіла і вельмі запатрабаваная грамадствам. Па папулярнасці яна можа супернічаць з такімі брэндамі, як "Советская Белоруссия", "Комсомольская правда" праз сваю блізкасць да людзей, іх праблемаў», — адзначыў Алег Праляскоўскі.