Данію даціснулі, але на Алімпіяду не прайшлі

10.02.2013 / 22:06

У апошнім матчы кваліфікацыйнага алімпійскага турніру, што прайшоў у Даніі, зборная Беларусі перамагла гаспадароў турніру з лікам 3:2.

Становішча камандаў: Славенія — 9, Беларусь — 6, Данія — 3, Украіна — 0.

Пуцёўку на Алімпіяду ў Сочы заваявала зборная Славеніі.

У іншых групах на Зімовыя Алімпійскія гульні свае турніры выйгралі Латвія і Аўстрыя.