Гандбол. «Дынама» выйграла ў «Заграба» і замацавалася на 2-м месцы ў групе

10.02.2013 / 11:20

У 8-м туры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» перамагло ў суботу ў гасцях харвацкі «Заграб» 25:23.

Найлепшымі ў беларусаў былі Павел Ацьман і Сяргей Ануфрыенка, якія закінулі па 6 мячоў.

Турнірнае становішча: Барселона — 17 (7), Дынама Мінск — 11 (8), Берлін — 10 (7), Шафхаўзэн — 4 (8), Пік — 4 (8), Заграб — 3 (8).

Нагадаем, што «Дынама» датэрмінова заваявала пуцёўку ў плэй-оф (1/8 фіналу) і цяпер нават прэтэндуе на 2-е месцы ў групе.

«Дынама» засталося правесці дзве гульні: з «Пікам» (16 лютага) у гасцях і «Барселонай» у Мінску 21 лютага.

nn.by