У 2012 годзе ў Беларусі ліквідавана 5 порнастудый

31.01.2013 / 19:57

Ілюстрацыйнае фота

«У 2012 годзе спынена дзейнасць адной арганізаванай групы, ліквідавана 5 порнастудый», — сказалі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Зафіксавана 265 злачынстваў, звязаных з парнаграфіяй і ўцягненнем непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Сярод іх 40 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

У прыватнасці, у мінулым годзе выяўлена 213 выпадкаў вырабу і распаўсюду порнаматэрыялаў (з іх 137 у інтэрнэце). Таксама зафіксаваны выраб і распаўсюд дзіцячай парнаграфіі — 40 выпадкаў (34 — у Інтэрнэце).