Віцебская міліцыя наведала гей-вечарыну

Удзельнікаў паці пашыхтавалі і высветлілі асобы.

13.01.2013 / 14:20

У ноч з 12 на 13 студзеня ў Віцебску ў клуб «XXI стагоддзе» падчас правядзення вечарынкі гей-супольнасці ўварвалася міліцыя.

Як пішуць у сацыяльных сетках ўдзельнікі вечарыны,

у 0:20 13 студзеня ў клуб уварваўся міліцэйскі спецназ і пашыхтаваў усіх наведнікаў уздоўж сценак: з аднаго боку хлопцаў, а з другога — дзяўчат.

Усіх прысутных перапісалі на відэакамеру і высветлілі іх асабістыя дадзеныя. У клубе ў гэты час знаходзілася больш за 50 чалавек. Затым супрацоўнікі міліцыі пакінулі гей-вечарыну.