Ма-ма = мо-ва. Любіш маму?

У Гродне на білбордах з'явілася рэклама ў падтрымку беларускай мовы.

05.01.2013 / 13:34

Білборды з надпісамі ў падтрымку беларускай мовы можна пабачыць на вуліцах Каліноўскага, Соламавай, Кляцкова. Нічога падобнага раней у Горадні не было. Рэкляма яўна зьвяртае на сябе ўвагу.

Паводле спэцыялістаў аддзела ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкама, заказчыкам і распрацоўшчыкам рэклямы зьяўляецца Міністэрства культуры Беларусі.