У Латвіі могуць забараніць курыць на балконах і каля пад'ездаў

03.01.2013 / 15:23

Урад Латвіі ў чацвер падтрымаў законапраект аб узмацненні абароны людзей, якія не кураць, і ўзмацненні абмежаванняў на курэнне і рэкламу тытуню, паведамляе BNS.

Папраўкі да закона «Аб абмежаванні вытворчасці, рэалізацыі, рэкламы тытунёвых вырабаў і курэння» прадугледжваюць забарону курэння на балконах і лоджыях шматкватэрных дамоў і публічных будынкаў, а таксама — за 10 метраў ад ўваходных дзвярэй у шматкватэрныя дамы і знешнія лесвіцы.