Вельмі грошы трэба: «Нафтан» пералічыць у бюджэт дадатковыя $70 мільёнаў

19.12.2012 / 12:56

Савет міністраў Беларусі прыняў 14 снежня пастанову № 1158, згодна з якой,

ААТ «Нафтан» павінна пералічыць 600 мільярдаў рублёў (больш за $70 мільёнаў) у бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.
Гэтыя грошы будуць выплачаныя ў дадатак да той часткі прыбытку, якую «Нафтан» пералічвае ў бюджэт.

Прычым

600 мільярдаў рублёў патрэбныя тэрмінова — да 29 снежня 2012 года.

ЯМ