Дзікі выпадак ва Украіне: адсеклі галаву суддзю

А таксама тром яго блізкім.

15.12.2012 / 21:26

Абезгалоўленыя целы суддзі Фрунзенскага раёна Харкава, яго жонкі, сына і сынавай грамадзянскай жонкі былі знойдзены ў суботу ў кватэры, паведаміў сёння МУС Украіны, піша Korrespondent.net.

УНІАН паведамляе імя суддзі: Уладзімір Трафімаў.

Начальнік ГУ МВД Харкаўскай вобласці Віктар Казіцкі заявіў, што

суддзю маглі забіць з-за яго прафесійнай дзейнасці.

"Мы разглядаем усе версіі, у тым ліку і прафесійную дзейнасць. У нас цэлы шэраг версій вылучана. Якая будзе слушнай - пакажа практыка", - сказаў журналістам Казіцкі.

Па факту ўзбуджаная крымінальная справа.

Трэба адзначыць, што целы былі знойдзеныя ў Дзень работніка суда ва Украіне.

СМ