У Мінску людзей заклікаюць самім прыбіраць снег каля сваіх машын — снегу 25 см

А Вы прыбралі каля сваіх машын і пад'ездаў?

Шуфлі можна браць у ЖЭСах.

15.12.2012 / 18:21

На заклік камунальнікаў адгукнуліся сотні людзей.

За апошні тыдзень у сталіцы выпала парадкам снегу. Па стане на 15 снежня снегавое покрыва дасягнула 25 сантыметраў. У горадзе працягвае сыпаць. Прычым дзьме моцны вецер, і завея замятае дарогі. У суседнім Барысаве ўвогуле намяло ажно 38 сантыметраў.

Дворнікі самі не могуць даць рады, і таму многія домакіраванні звярнуліся да людзей. Найперш патрэба, каб людзі самі расчышчалі вакол сваіх аўтамабіляў. Узяць шуфлі і секачы можна ў найбліжэйшым ЖЭСе.

Мапа снегавога покрыва ва Усходняй Еўропе па стане на 15 снежня, 6.00

Сяргей Гезгала