Падчас пажару на рынку «Растоўскі» ў Лельчыцах згарэла шэсць павільёнаў з таварамі.

Узгаранне адбылося раніцай 27 ліпеня. Ратавальнікам патэлефанаваў мясцовы вартаўнік. Да месца пажару былі накіраваныя 10 адзінак тэхнікі, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Да прыбыцця пажарных адкрытым агнём гарэлі тры гандлёвыя павільёны рынку.

Пажар быў ліквідаваны за гадзіну. Знішчана маёмасць у шасці гандлёвых павільёнах і дах на агульнай плошчы 120 квадратных метраў.

Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. Рынак належыць прыватнаму вытворча-гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Рост». Павільёны не былі абсталяваныя аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?