У прашэнні Сяргей толькі напісаў: «Прашу мяне памілаваць». І больш нічога.
Паводле спадарыні Алены, ён гэта зрабіў, калі адчуў, што патрэбны сям’і і грамадcтву на волі, а не ў турме.

Сяргей Каваленка паведаміў жонцы, што на яго быў ціск з тым, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні. Супрацоўнікі калоніі гарантавалі, што да 3 Ліпеня ён будзе на свабодзе, але слова свайго не стрымалі.

Супрацоўнікі калоніі націскалі на тое, што сын яго чакае на свабодзе, нервуецца, а таксама шукалі любую нагоду, каб пакараць Сяргея Каваленку.
Усяго за апошні час яму было вынесена 6 пакаранняў, пасля якіх яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?