Трагедыя здарылася ў Касцюковіцкім раёне ў чацвер на рацэ Бесядзь а 17-й гадзіне.

Хлопчыка з аграгарадка Белая Дуброва на рэчку разам са сваімі дзецьмі прывёз ягоны дзядзька.

Хлопчык плаваць не ўмеў і, пакуль мужчына быў заняты сваімі дзецьмі, залез у ваду.
Трывогу сваяк дзіцяці забіў праз паўгадзіны, калі ўбачыў, што хлопчыка на беразе няма. Стаў ныраць, але безвынікова.

На месца трагедыі прыйшоў бацька хлопчыка, які і дастаў цела з вады.

Паводле сумнай статыстыкі Таварыства ратавання на водах, ва ўсіх такіх выпадках вінаватыя дарослыя, якія проста не ўсачылі за дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?