Прэм’ер-міністр Беларусі Мяхаіл Мясніковіч сёння зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

У Горках прэм’ер-міністр правядзе нараду па пытаннях падрыхтоўкі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу«Дажынкі-2012».

Міхаіл Мясніковіч азнаёміцца з ходам будаўніцтва асноўных аб’ектаў, сярод якіх інтэрнат на 860 месц Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам, гарадскі стадыён і лядовая арэна.

Прадугледжваецца таксама разгледзець пытанні ўводу ў эксплуатацыю такіх значных для горада аб’ектаў, як першая чарга рыбаводнага індустрыяльнага комплексу па інтэнсіўнай гадоўлі малявак ласасёвых відаў рыб, пажарнае дэпо, вучэбны корпус са спартыўнай, актавай заламі і харчаблокам сярэдняй школы № 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?