Пра гэта паведаміў брат актывіста КХП БНФ Віталь Каваленка, які бачыўся з Сяргеем у Магілёўскай калоніі тры дні таму. Паводле Віталя Каваленкі, Сяргей напісаў прашэнне пад ціскам адміністрацыі калоніі:

«Казаў, што на яго ціск быў з боку адміністрацыі, да таго ж у дзяцей праблемы са здароўем.

І вось ён падпісаў, але не прызнаў сваёй віны, а толькі напісаў „Прашу мяне вызваліць“, і ўсё».

Віталь Каваленка кажа, што прашэнне Сяргей падпісаў яшчэ да прыняцця закону аб амністыі, каля месяца таму. Ніякіх дзеянняў пасля гэтага з удзелам Сяргея Каваленкі не было: яго не выклікалі на камісіі, не давалі падпісваць іншых папер. «Калі вызваляць, ён не ўяўляе, але спадзяецца, што як мага раней», — сказаў Віталь Каваленка.

Паводле Віталя Каваленкі, больш звестак пра падпісанне прашэння, магчыма, зможа паведаміць жонка Сяргея Алена, якая сёння, 27 ліпеня, вернецца дамоў пасля трохдзённага спаткання з мужам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?