Па інфармацыі «Белавіі», самалёт Ту-154 М, які павінен быў адправіцца ў рэйс ў 13.30, вылецеў у 20.35. Другая машына гэтай мадыфікацыі адправілася ў 21.42 замест 17.00. «Боінг-737» адпраўленнем у 5.45 вылецеў у 23.00.

Першы з двух «Тупалевых» ужо вяртаецца. Яго прызямленне ў Мінску чакаецца ў 1.23 (замест 18.30 па раскладзе).

У выніку выбуху, учыненага тэрарыстам-смяротнікам ў аэрапорце Бургаса 18 ліпеня, загінула 6 чалавек: чатыры грамадзяніны Ізраіля і двое балгараў — экскурсавод і кіроўца аўтобуса. Яшчэ амаль 40 чалавек паранена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?