Прэзідэнт Сірыі Башар Асад пакінуў Дамаск, дзе ўрадавыя і апазіцыйныя сілы ад нядзелі вядуць жорсткія баі, і знаходзіцца ў прыморскім курорце Латакія.

Пра гэта сёння паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцы ў апазіцыі і неназванага заходняга дыпламата.

У сераду ў выніку беспарадкаў у Сірыі загінулі больш за 200 чалавек, у асноўным мірных жыхароў. Толькі падчас сутыкненьняў у Дамаску налічылі 38 ахвяр. У гэтыя лічбы не ўваходзяць высокапастаўленыя чыноўнікі, што былі забітыя ўчора ў выніку тэракту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?