Паводле звестак БелаПАН, упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачата справа па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) у дачыненні да першага намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама.

Чыноўнік падазраецца ў тым, што ў 2010 годзе даў заведама незаконнае ўказанне падначаленым аб складанні праекта рашэння райвыканкама аб тым, каб яму быў выдзелены зямельны ўчастак у Рэчыцы.

Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не каментуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?