Вядомы ў Беларусі псіхатэрапеўт, які праславіўся паспяховым лячэннем алкагалізму, доктар Аляксей Хадоркін плануе стаць дэпутатам палаты прадстаўнікоў.

У камісіі Грушаўскай выбарчай акругі № 98 г. Мінска, па якой плануе балатавацца Аляксей Аляксеевіч, дадзеную інфармацыю пацвердзілі. Праўда, паведамілі ў акруговым выбаркаме, непасрэдна аб вылучэнні Хадоркіна кандыдатам у «дэпутаты» гаворка весці пакуль рана -- пададзены толькі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Далей працэдура стандартная: збор подпісаў выбаршчыкаў і, у выпадку яе поспеху, перадвыбарчая агітацыя.

Спробы звязацца з самім вядомым псіхатэрапеўтам поспехам пакуль не ўвянчаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?