Прэс-сакратарпіяр-агенцтва Studio Total Сігрыд Даль даслала карэспандэнту Радыё Свабода Рыкарду Юзвяку ліст у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, звязанымі з «плюшавым дэсантам».

У лісце гаворыцца:

За апошнія некалькі дзён беларускі КДБ дапытаў і затрымаў людзей, якія паведамлялі пра шырока асветленую ў свеце «плюшавую» акцыю, якую Studio Total правяла ў Беларусі.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што такое здарылася ў краіне, дзе журналісты рэгулярна зазнаюць цкаванне, але мы хацелі б прыцягнуць вашу ўвагу да надзвычайнай няпэўнасці і неабгрунтаванасці выстаўленых цяпер абвінавачанняў.

Відавочна, што сілы абароны Беларусі (і асабліва прэзідэнт А.Лукашэнка, які нядаўна асабіста гарантаваў бяспеку беларускіх межаў) цяпер у роспачы і дзейнічаюць пад уплывам поўнай панікі. Сёння раніцай мы апублікавалі заяву праз арганізацыю «Рэпартэры бязь межаў», але хочам выразна падкрэсліць:

Studio Total не мела ніякіх кантактаў з Антонам Сурапіным або нейкім іншым грамадзянінам Беларусі адносна нашай акцыі да выканання нашых планаў.
Уся кампанія трымалася ў поўным сакрэце, у тым ліку ў Швецыі. Не мелі мы ніякіх кантактаў з кім бы то ні было ў Беларусі і пасля акцыі, апрача адказаў на пытанні СМІ (у тым ліку дзяржаўных).
Усе здымкі акцыі на тэрыторыі Беларусі вяліся супрацоўнікамі Studio Total, якія ў той час там знаходзіліся.

Што да падазрэнняў, выказаных у беларускіх дзяржаўных СМІ наконт таго, што мы атрымалі грошы ад «заходніх выведных арганізацыяў», то мы можам толькі сказаць, што для ўсiх, хто нас ведае, такія абвінавачаньні падаюцца смешнымі. Але падкрэсьлім выразна яшчэ раз:

Уся кампанія каштавала крыху болей за 100 000 еўра. Яе фінансавала выключна Studio Total, і мы цалкам гатовыя пацвердзіць гэта і паказаць нашы дакументы фінансавай справаздачнасці, калі гэта будзе цікавіць КДБ.
(Праўда, мусім папярэдзіць, што ў чэках з бараў можа быць непарадак…)

Урэшце, мы хацелі б падзякаваць яшчэ раз тым беларусам, якія змагаюцца за свабоду слова. Кожная ваша перамога — гэта перамога для ўсяго свету. Ваша адвага і пачуццё гумару даюць нам натхненьне.

The Local таксама напісала адкрыты ліст Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?