У межах падрыхтоўкі да турніру на Алімпійскіх гульнях у Лондане футбольная зборная Беларусі правяла 18 ліпеня ў Нотынгеме таварыскі матч з камандай Японіі і прайграла 0:1. Мяч быў забіты на 81-й хвіліне.

Каманда Георгія Кандрацьева выступала ў такім складзе: Гутар, Казлоў (Гаўрыловіч, 81), Паліцевіч, Кузьмянок, Вітус, Драгун (Зубовіч, 81), Бага, Гардзяйчук, Брэсан (Хвашчынскі, 76), Салавей (Алексіевіч, 62), Карніленка (Варанкоў, 62).

14 ліпеня беларуская зборная з лікам 3:1 выйграла ў клуба сёмага англійскага дывізіёна «Сэнт-Олбанс Сіці». Да старту алімпійскага турніру (26 ліпеня) каманда правядзе яшчэ адзін спарынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?