Па стане на раніцу 19 ліпеня на матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы «Шахцёр» Салігорск — «Рыд» (Аўстрыя) прададзена 950 квіткоў.

Адзначым, што ўмяшчальнасць салігорскага стадыёна «Будаўнік» складае 4200 чалавек.

Нагадаем, матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы «Шахцёр» — «Рыд» адбудзецца 19 ліпеня ў Салігорску. Пачатак матчу ў 19.30. Прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь-2.

Сёння таксама гуляюць: «Рэнова» (Македонія) — «Гомель» (18:30), а ў Віцебску «Нафтан» згуляе з некалі грознай сербскай «Црвенай Звездай» (18:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?