«Аэрапорт Бургаса прыслаў нам паведамленне, што не можа прымаць рэйсы да 18.00 сённяшняга дня», — сказалі ў «Белавія». Усяго нацыянальны перавозчык павінен выканаць сёння тры рэйсы ў Бургас.
Першы з іх, запланаваны на 5 гадзін раніцы з-за існуючай сітуацыі затрымліваецца прыкладна на 13 гадзін. Астатнія два рэйсы таксама выляцяць са спазненнем.

«Як толькі нам паведамяць з аэрапорта Бургаса аб магчымасці прыёму рэйсаў, мы адразу пачнём іх выконваць», — адзначылі ў авіякампаніі.

Як паведамлялася, 18 ліпеня аэрапорт Бургаса быў часова закрыты з-за ўзрыву аўтобуса з ізраільскімі турыстамі.
Большасць рэйсаў перанакіроўваюцца ў Варну. Паводле даных балгарскай паліцыі, у выніку выбуху загінулі тры чалавекі. Не менш як 20 чалавек атрымалі раненні. Выбух адбыўся побач з аэрапортам Бургаса, размешчаным на чарнаморскім узбярэжжы за 400 км на ўсход ад Сафіі. Міністэрства ўнутраных спраў Балгарыі кваліфікавала выбух як тэракт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?