Экспедыцыя арганізавана Аляксандрам Мікулічам -- дырэктарам планетарыя і кіраўніком клуба аматараў астраноміі.

Як паведаміў Аляксандр Мікуліч, экспедыцыя на пошукі метэарыта (баліда), што зваліўся з космаса на Віцебшчыне, адбудзецца ў найбліжэйшыя дні.

"Нам патрэбныя людзі, якія жывуць у Полацкім раёне і могуць дапамагчы ў апытанні насельніцтва, хто, што бачыў і дзе? Запрашаюцца ахвотныя і з іншых гарадоў@.

Усе хто жадае далучыцца да экспедыцыі просім паведаміць на пошту Ts2009 @ gmail.com -- указаўшы імя, прозвішча, узрост, горад, тэлефон, месца жыхарства, таксама варта напісаць, ці ёсць у вас машына. Для тых, хто будзе выязджаць з Мінска, абавязкова сказаць па тэлефоне.

Аляксандр Мікуліч (дырэктар планетарыя) 375-29-7071803 або Руслан +375-29-830-59-77.

Нагадаем, што незвычайную з’яву назіралі ноччу з 15 на 16 ліпеня жыхары Беларусі. Балід праляцеў па небе з поўдня на поўнач краіны, пакуль не ўзарваўся з моцным грукатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?