З 1 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск спыніцца выдача ўязных віз замежным грамадзянам, у чыіх краінах маюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Па ўязныя візы яны павінны будуць звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі ў сваіх краінах.

Выключэнне будзе зроблена толькі для тых грамадзян, хто прыбывае ў Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям’і пры прад’яўленні афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць такіх абставін. «Яны, як і грамадзяне дзяржаў, у якіх няма дыпламатычных прадстаўніцтваў нашай краіны, па-ранейшаму змогуць атрымаць візу ў аэрапорце», — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?