Эколаг Таццяна Новікава атрымала 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Пакаранне яна будзе адбываць у ізалятары на Акрэсціна.

Яе сябры, напрыклад, Вольга Ліпковіч, зазначаюць, што самае жахлівае ў гэтай сітуацыі тое, што Таццяна хранічна хворая, у яе выдалена шчытавідка, і Таццяна не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных прэпаратаў.

Сябры зазначаюць, што Таццяна можа не вытрымаць 5 сутак арышту.

***

Таццяна Новікава была затрыманая днём у сераду разам з расійскім фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім. Таксама была затрыманая старшыня грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірына Сухій і каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч. Іх абвінавацілі ўсіх паводле артыкула 17.1 (дробнае хуліганства).

Усе згаданыя асобы з'яўляюцца актывістамі антыядзернага руху. А 12-й гадзіне дня актывісты-эколагі планавалі перадаць у пасольства РФ адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС. Генкантракт меўся быць падпісаны (і быў потым падпісаны) сёння ў рамках візіту ў Мінск прэм’ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?