Сапраўднае імя Гару — П’ер Гаран. Ён нарадзіўся ў канадскім горадзе Шэрбрук у Квэбэку. Музыкай захапіўся з ранняга дзяцінства. Спачатку былі простыя хатнія ўрокі, затым музычная школа і вайсковы аркестр.

Пасля войска П’ер зарабляў на жыццё вулічнымі выступленнямі, канцэртамі ў барах. А там і да ўласнага гурту справа дайшла. Канцэрт за канцэртам, удзячная публікая і важны слухач, які запрасіў спевака на праслухоўванне. Прыслухоўваліся да Гару недоўга — праз які час яму прапанавалі ролю Квазімода ў грандыёзнай пастаноўцы Notre-Dame de Paris. Так Гару здабыў сусветную славу.

Belle

Поспех ад знакавай ролі, як гэта часта бывае, не расціснуў пад сабой новую зорку. Злыя языкі схільныя казаць, што на паверхні ён здолеў утрымацца не ў апошнюю чаргу дзякуючы знакамітай зямлячцы Селін Дыён і яе мужу і прадзюсару Рэнэ Анжэлілю. Ды як кажуць, сабакі брэшуць, караван ідзе. Пасля ролі ў Notre-Dame de Paris Гару запісаў сем альбомаў, зняўся ў кіно і праспяваў на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў 2010-м.

Sous le vent

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?