Сталі вядомыя біяграфіі шэрагу новых прызначэнцаў. Звярнула ўвагу, што намеснікам міністра адукацыі стаў Сяргей Руды.
З ягонай біяграфіі, што з'явілася на сайтах дзяржорганаў, вынікае, што гэты чалавек... ніколі не адпрацаваў і дня ў школе.
Ён кадравы вайсковец.
Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Заслаўі пад Мінскам. Скончыў Сумскую артылерыйскую вучэльню і прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да начальніка ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных сілаў.
У Мінадукацыі ён будзе адказваць за матэрыяльна-тэхнічную базу, але факт застаецца фактам: праблемамі ўстановаў адукацыі будзе займацца ваяка.
Пры гэтым яшчэ не было выпадку, каб на ключавую пасаду ў Міністэрства абароны ці ўнутраных справаў прызначылі цывільнага, напрыклад, чалавека са сферы адукацыі. Хоць у самых развітых краінах менавіта такое і практыкуецца. Лічыцца, што грамадзянскі кантроль над сілавой сферай паляпшае яе эфектыўнасць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?