Фотапартал ZНЯТА запрашае фатографаў далучыцца да эксперыменту, які рэалізаваны ўжо ў многіх краінах свету, але яшчэ не меў месца ў Беларусі — здымак 24 гадзін з жыцця краіны.

 Фота Аляксандра Абуховіча

Фота Аляксандра Абуховіча

«Любы момант, унікальны або які паўтараецца з дня ў дзень, варты таго, каб стаць дакументам знікаючага часу. І што самае галоўнае — стварыць гэты дакумент неабходна не камусьці аднаму, а ўсім нам — фатографам, аматарам, звычайным людзям. Паказаць, што хвалюе і цікавіць беларусаў сёння, стварыць аб’ектыўны партрэт сучаснай Беларусі і прадставіць тое, што трапіла на вашыя вочы — усё гэта фотамарафон «Нашы 24 гадзіны», — зазначаюць арганізатары.

Дзень эксперыменту абраны невыпадкова. 2012 — высакосны.

29 лютага будуць адбывацца падзеі звычайныя і дзіўныя, традыцыйныя і ўнікальныя, але любы з іх нават калі і паўторыцца, то толькі праз 4 гады.

Запрашаюцца ўсе фатографы, якія жывуць у Беларусі, або якія апынуліся тут у гэты дзень воляй выпадку, сфатаграфаваць усё самае важнае і цікавае, што будзе адбывацца вакол.

Сёння фотаапарат ёсць амаль у кожнага — камеры ў тэлефоне, прафесійныя «люстэркі», плёнкавыя, пінхольныя, аматарскія… Мы адмаўляемся ад любых межаў і запрашаем да ўдзелу ў праекце ўсіх, у каго ёсць магчымасць і жаданне зрабіць хоць бы адзін кадр і даслаць яго нам.

Час здымак: 29 лютага з 00.01 да 23.59

Некалькі падказак, што можа прыцягнуць ваша фатаграфічны ўвага ў дзень X:

— Сям’я, сябры, вучоба, праца, дом

— Гарадское жыццё — гараджане, вулічнае жыццё, кавярні і рэстараны, паркі, транспарт,

— Сельскае жыццё, прырода,

— Культурныя і спартыўныя падзеі,

— Аб’екты — прамысловыя, медыцынскія і г.д.

Падрабязней пра фотаконкурс і умовы правядзення

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?