«На 2012–2015 гады мы змаглі дамовіцца пра вельмі добрыя ўмовы пастаўкі нафты на наш рынак, — сказаў Ігар Жылін. — Мы атрымалі ўсе аб’ёмы, яны павялічаныя на 12 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. І мы, зразумела, атрымалі льготныя цэны на нафтапрадукты на чатыры гады».

Цяперашнія цэны на нафту для Беларусі прыкладна роўныя ўнутраным цэнам Расіі, удакладніў старшыня «Белнафтахіма». Для Беларусі цана на нафту на $400 ніжэйшая, чым цана нафты на вонкавым рынку,
гэта значыць «ніжэйшая, чым экспартная цана нафты Расіі ў сумежныя краіны». Гэта дае магчымасць Беларусі больш рэнтабельна перапрацоўваць нафту і атрымліваць вялікі даход, адзначыў Ігар Жылін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?