Песні на вершы Багдановіча можна пачуць на старых пласцінках, новых кампакт-дысках, на зацёртых бабінных лентах, у клубах на рок-канцэртах і ў філармоніях.

Для беларускай музыкі Багдановіч — постаць не меншая, чым Фэдэрыка Гарсіа Лорка для іспанскай.

Рэдка калі адзін і той жа верш можна ўдала пакласці на зусім розныя мелодыі.

Да прыкладу «Зорка Венера»
: да сённяшняга дня і мэтры, і музыкі-пачаткоўцы прыдумваюць усё новыя і новыя яе версіі.

«Песняры» і творчасць Багдановіча гэта асобная тэма — разам і паасобку

музыканты «Песняроў» стварылі дзясяткі песняў на вершы Багдановіча.
Пачынаючы ад класічнай «Веранікі» да поп-оперы «Максім» Ігара Паліводы.

Аднак песням на вершы Багдановіча пасуюць не толькі багатыя аранжароўкі — адзін з найлепшых узораў спалучэння музыкі і паэзіі прапанаваў

Алесь Камоцкі, які спявае Багдановіча пад адну гітару, эфект атрымліваецца не меншы, чым у сімфанічнага аркестра
.

Акадэмічныя музыканты таксама не застаюцца абыякавымі да літаратурнай класікі.

«Шэрая зязюля» ў выкананні камернага хору «Грайна»
 — найлепшае таму пацверджанне.

І куды ж паэзіі без рок-апрацоўкі.

Лявон Вольскі, які напісаў музыку «Скандынаўскай песні» расставіў акцэнты так, што Багдановіч загучаў як сапраўдны скандынаўскі паэт.
І калі каму-небудзь апрацоўкі «Песняроў» пададуцца састарэлымі, то гэтая цалкам адпавядае сённяшнему дню.
Але самы папулярны ў кампазітараў Багдановічаў верш — безумоўна, «Пагоня».
Вось тры толькі самыя вядомыя варыянты выканання гэтага ідэальнага тэксту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?