Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін у часе сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Будтрэст нумар 7» заявіў, што ў бягучым годзе на льготнае крэдытаванне было прадугледжана Br11,5 трлн., у наступным годзе будзе накіравана Br7,5 трлн. З улікам дэвальвацыі рубля гэта азначае, што колькасць сродкаў скароціцца прыкладна ў 3 разы.

Ільготы зараз будуць належацца вузейшаму колу людзей. У прыватнасці, «у гэтай катэгорыі мы вылучылі сем’і, дзе ёсць 4 і больш дзяцей. Гэтыя сем’і будуць будавацца ў самы бліжэйшы перыяд з максімальнай дзяржаўнай падтрымкай, г.зн. пад 1 працэнт на 40 гадоў», — падкрэсліў Анатоль Калінін.

Таксама прадугледжваецца льготнае крэдытаванне для грамадзян, якія будуць будаваць жыллё ў гарадах-спадарожніках. Ім можна будзе атрымаць крэдыт пад 3 працэнты, як у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тыс. Анатоль Калінін лічыць, што такім чынам будзе праводзіцца разгрупаванне насельніцтва са сталічнага рэгіёну.

Маладыя сем’і з двума дзецьмі таксама будуць мець пэўныя, але менш значныя ільготы на будаўніцтва жылля. Усё гэта прадугледжана праектам указа аб унясенні змяненняў ва ўказ нумар 185.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?