23 лістапада Бенедыкт XVI прыняў каталіцка-праваслаўную дэлегацыю. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які ўваходзіў у склад дэлегацыі, перадаў Папу кампендый (скарочаны выклад асноўных палажэнняў) сацыяльнага вучэння Касцёла на беларускай мове.

Папа з радасцю прыняў выданне і ўзгадаў пра нядаўні візіт кардынала Курта Коха ў Мінск. Пры гэтым пантыфік падкрэсліў, што як візіт кардынала, так і канферэцыя па праваслаўна-каталіцкім дыялогу былі вельмі паспяховымі.

Каталіцкі бок дэлегацыі прадстаўлялі кардынал Петэр Эрдо, старшыня Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, віцэ-старшыні кардынал Анджэла Баньяска і арцыбіскуп Юзаф Міхалік, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Афін Ніколас Фоскалас і дапаможны біскуп Сараева Пэро Судар. Праваслаўны бок — Мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, і Мітрапаліт Мессінскі Эладскай праваслаўнай цакрвы Хрызастом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?