Гумарыст і вакаліст-пачатковец Вадзім Галыгін разам з Іллём Міцько ды яго гуртом «Лепрыконсы» выдаў альбом ці то музычных пародыяў, ці то стылізацыяў. У «Подарке» такая здарылася нявыкрутка —

час «Лепрыкаў» яўна сышоў, а час Вадзіка як вакаліста банды яшчэ, відаць, не прыйшоў. Таму слухаць іх альбом з музычнага гледзішча — праца нялёгкая.

Сяброўскія пасядзелкі Галыгіна і Міцько ператварыліся ў паўнавартасны музычны кампакт-дыск.

Тое, што пачыналася як унутрыкарпаратыўны жарт, нечакана набыло форму і змест.
Атрымаўся альбом «падарункаў» улюбёным артыстам — 12 трэкаў, кожны з якіх можна суаднесці з творчасцю таго ці іншага выканаўцы.
Галыгін кланяецца ў ногі Depeche Mode, «Технологии», «Ляпісам» дарэформеннага перыяду ды нейкай блатаце.
З уліку таго, што да яго песняў было вырашана дадаць яшчэ тры творы Іллі, дык гэта яшчэ і паклон уласна «Лепрыконсам». Музыкам адразу хочацца падзякаваць за тое, што яны не ўзяліся перапяваць свае ўлюбёныя кампазіцыі чужых выканаўцаў. Тады б іх праца была смеху вартая ў літаральным сэнсе.

Можа, дзе на глыбіні падсвядомасці і кранаюць гэтыя халодныя клавішныя ў «Не было» і трохі ўсміхае прысвячэньне Брэгавічу «Обманіла, поджвела», праспяваная на невядомай мове. Зрэшты, мяркуючы з водгукаў, аўтараў альбома, яны і самі да свайго альбома сур’ёзна не ставяцца.

«Подарок» — лёгкая праграмка для ўласнай пацехі ды імаверных карпаратываў
, альбом някепскіх часам стылізацыяў, якія маюць на мэце толькі адно — узняць настрой тым, хто прасякнуты харызмай Вадзіка ды Іллі.

Вадзім Галыгін і «Лепрыконсы» — Подарок, інтэрнэт-рэліз, 2011

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?